Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.02.25

ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ - 2025

 Традыцыйным стала правядзенне  раённага фестывалю "Паэтычны ветразь", прысвечанага Дню роднай мовы. Дваццаць восем юных аматараў роднага слова ў розных намінацыях прадставілі творчасць паэтаў-юбіляраў. Наша школа не стала выключэннем. Пяць вучняў прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
 Не засталіся канкурсанты без узнагарод: Будкевіч Арына ў намінацыі "Лепшы празаічны твор" узнагароджана граматай за першае месца(настаўнік Будкевіч Наталля Мікалаеўна).
Анташкевіч Уладзіслаў у намінацыі "Нам засталася спадчына" - дыплом трэцяй ступені (настаўнік Спаткай Алена Фёдараўна).
 Грамата за трэцяе месца ў Будкевіч Арыны ў намінацыі "Нам засталася спадчына"(настаўнік Будкевіч Наталля Мікалаеўна).
 Свята мовы атрымалася цудоўным, усе атрымалі асалоду.